Фестываль Arts & Creative Technology Азіяцкага культурнага цэнтра аб’ядноўвае #мастацтва і тэхналогіі, акцэнтуя міждысцыплінарныя практыкі. Запрашаюць творцаў з перформансамі, якія доўжацца не больш за 40 хвілін. Фестывальны #перформанс павінен даследаваць новыя гарадскія культуры і навакольнае асяроддзе будучыні, дзе людзі суіснуюць з машынамі. Таксама запрашаюцца праекты, якія даследуюць гарадскую культуру праз медыя-эксперыменты, алгарытмы, штучны інтэлект, 3D і музычныя інструменты ўласнай распрацоўкі.
Фестываль прапануе: – вытворчы бюджэт ~8300 EUR – праезд – абсталяванне і месца для перформанса.