UPD: Тры кніжныя анлайн-клубы для беларусаў1⃣Чытай. Разумей Калі: аўторкі і чацвергі, 19.00 п…

UPD: Тры кніжныя анлайн-клубы для беларусаў

1⃣Чытай. Разумей

Калі: аўторкі і чацвергі, 19.00 па Мінску.

Прапануюць абмеркаваць пытанні, якія хвалююць увесь свет. Выклікі ў сферы экалогіі, эканомікі, гендэрнай роўнасці, палітыкі і сацыяльнага ўладкавання, а таксама розныя вобразы будучыні — гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваюцца падчас групавых анлайн-сесій. За некалькі дзён да сустрэч арганізатары дасылаюць найважнейшыя фрагменты твораў з неабходнымі каментарамі і тлумачэннямі. Найбліжэйшае абмеркаванне – 27 красавіка, абраны твор «Шчасце. Урокі новай навукі» Рычард Лэйарда.

Падрабязней.


2⃣Bielaruskaja Čytackaja Bramka

Калі: 12 траўня, 20.00 па Мінску.

На бліжэйшай сустрэчы будуць абмяркоўваць кнігу Андруся Горвата «Радзіва Прудок». Запрашаюць падзяліцца сваімі уражаннямі, думкамі і гісторыямі. Усе сустрэчы клубу адбываюцца па гарызантальным прынцыпе. Спасылкі на тое, дзе знайсці кнігу, дашлюць адразу пасля рэгістрацыі.

Зарэгістравацца.


3⃣Кніжны клуб ад Бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане

На бліжэйшай сустрэчы абмяркоўваецца кніга “Падарожжы Бэньяміна ІІІ” Мэндэлэ Мойхер-Сфорым.

Калі: чацьвер, 27 красавіка 2023, пачатак а 19:30.

“Падарожжы Бэньяміна ІІІ” – бліскучы сатырычны тэкст нашага славутага земляка, аднаго з заснавальнікаў літаратуры на іўрыце, які цяпер займеў новае гучаньне дзякуючы яркаму перакладу і камэнтарам Паўла Касьцюкевіча. Больш пра кнігу (са спасылкамі на тое, дзе набыць, на аўдыёкнігу і г.д.) тут.

Падрабязней.

#курс #літаратура #кнігавыданне