Для каго:#творцы розных дысцыплін, якія скончылі бакалаўрыят. Калі: 2023-2024.
Заклікаюць творцаў, якія цікавяцца дэцэнтралізацыяй. Падчас рэзідэнцыі трэба будзе стварыць новую працу, узаемадзейнічаючы з фізікамі і іншымі спецыялістамі. Цікавяць мастацкія практыкі, звязаныя з супольнасцямі, а не мэйнстрымам, новае бачанне свету. Актыўна заахвочваюць заяўкі ад мастакоў, якія не маюць досведу працы ў навуковым асяроддзі.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 10000 GBP – пражыванне і харчаванне – вытворчы бюджэт 10000 GBP – бюджэт на паездку 3000 GBP – выставу прац у Кавендышскай лабараторыі (Цэнтр Рэя Долбі).