Augmentika працягвае серыю воркшопаў па новых тэхналогіях для мастакоў. На майстар-класе раскажуць, як выкарыстоўваць папулярныя нейрасеці, такія як Midjourney i Stable Diffusion, для генерацыі малюнкаў. Растлумачаць, як правільна скласці промпт і атрымаць якасны вынік, а не карцінку-галюцынацыю. Для ўдзелу не патрабуюцца веды тэхналогій ці праграмавання.
Лектары: – Сяргей Келлер – прафесійны інжынер-праграміст, менеджер па прадуктах, заснавальнік кампаніі gosu.team, які мае багаты досвед працы з нейрасеткамі. – Глеб Бурнашеў – мастак, фатограф, перформер, якi стварае працы на вострыя сацыяльныя тэмы i працуе з відэа, інсталяцыямі і генератыўным мастацтвам.