Адукацыйны анлайн-#курс пра распрацоўку праектаў і праектны менеджмент ад БНМС „РАДА”
Новы курс ад “Акадэміі Першых”, які дапаможа пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў, а таксама рыхтаваць справаздачы праектаў.
Калі: кожная серада з 24 траўня па 12 чэрвеня а 18:30 па Мінску. Дзе: анлайн У праграме: – Што такое праект, жыццёвы цыкл праекту і якая ягоная логіка дызайну – Як пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, распрацоўваць іх і выкладаць ў форме праектных заявак – Як планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў – Якім чынам фармуляваць доўгатэрміновыя мэты дзейнасці і прыярытэты арганізацыі/ініцыятывы – Як маніторыць і ацэньваць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і рыхтаваць справаздачы праектаў.