REAKTOR – гэта прыватная міждысцыплінарная мастацкая ўстанова, якая базуецца ў Вене. Запрашаюць творцаў для пошуку патэнцыялу ў выяўленчым мастацтве. Асаблівая ўвага будзе нададзена аб’ёмнаму мастацкаму афармленню архітэктурнага ядра «Рэактара» – яго галоўнай залы. Адабраныя мастакі будуць запрошаны для далейшай распрацоўкі сваёй канцэпцыі і яе практычнай рэалізацыі пры падтрымцы каманды REAKTOR.
Арганізатары прапануюць: – вытворчы бюджэт да 3500 EUR – тэхнічную дапамогу – транспартныя выдаткі – харчаванне – пражыванне.