СЁННЯ: Важная анлайн #нетворкінг-сустрэча дзеячаў тэатра для дзяцей і моладзі, а таксама асаблівых а…

СЁННЯ: Важная анлайн #нетворкінг-сустрэча дзеячаў тэатра для дзяцей і моладзі, а таксама асаблівых аўдыторый

Калі: 8 траўня 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

Сустрэча будзе прысвечана глабальным сеткам супрацоўніцтва ў сферах #выканальніцкія_мастацтвы і #адукацыя, арыентаваных на суб’ектнасць і інклюзіўнасць. Падчас сустрэчы будуць прадстаўлены профілі арганізацый, іх характэрныя накірункі дзейнасці, праекты, якія робяцца для падтрымкі творцаў з Беларусі, а таксама магчымыя сферы далейшага супрацоўніцтва і ідэі патэнцыйнай далейшай дзейнасці.

На сустрэчы будуць прысутнічаць партнёры:

Польскі цэнтр ASSITEJ International, які аб’ядноўвае тэатры, арганізацыі і прыватных асоб па ўсім свеце, якія ствараюць тэатры для дзяцей і моладзі, займаюцца мастацкімі, культурнымі і адукацыйнымі правамі дзяцей і моладзі ва ўсім свеце; аб’ядноўвае людзей для абмену ведамі і практыкай у галіне тэатра для дзяцей і моладзі з мэтай паглыблення разумення, развіцця практыкі, стварэння новых магчымасцей і ўмацавання глабальнага сектара.

RED NOSES Clowndoctors – адна з найбуйнейшых груп доктараў-клоўнаў у свеце, якая мае мясцовыя арганізацыі ў 11 краінах. Група RED NOSES распрацавала шырокі спектр спецфарматаў у рамках сваіх праграм для ўсіх асноўных бенефіцыяраў, уключаючы хворых дзяцей, дзяцей з множнымі парушэннямі і пацыентаў рэабілітацыі, а таксама людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Small size network – асацыяцыя, якая прадстаўляе тэатр для самых маленькіх ва ўсім свеце. Сетка была створана і працуе для развіцця сцэнічнага мастацтва для самых маленькіх дзяцей. Таксама мэтамі працы сеці з’яўляюцца распрацоўка праектаў супрацоўніцтва і распаўсюджванне інфармацыі і даследаванняў.

SPARSE – сетка, якая падтрымлівае доступ да выканальніцкага мастацтва ў сельскай мясцовасці. Засяроджваецца на падтрымцы мясцовых лідараў і артыстаў, якія хочуць прадставіць сваё мастацтва за межамі асноўных культурных цэнтраў, асабліва ў сельскай мясцовасці.

Далучыцца.

#інклюзія #сацыяльная_праца #цырк #сцэнічныя_мастацтвы