1⃣”Кіберзброя Deepfakes: як выявіць візуальны кантэнт з маніпуляцыямі” – #трэнінгад БАЖ
Для каго: усе, хто дбае аб кібербяспецы. Калі:3 траўня
На воркшопе растлумачаць механізм стварэння дыпфейкаў і як іх можна вызначыць. Таксама атрымаецца пазнаёміцца з этыкай працы з сінтэзаванымі фота- і відэаматэрыяламі.
Варкшоп правядзе Вольга Юркова, сузаснавальніца незалежнай украінской арганізацыі StopFake.org.
2⃣#курс па правах чалавека ад „Прававой ініцыятывы”
Для каго: пачаткоўцы-#актывісты, праваабаронцы, юрысты. Калі: травень – жнівень.
Курс дапаможа разабрацца з тэорыяй і практыкай праваабароны, пашырыць веды ў сферы правоў чалавека, даведацца, як абараняць правы ва ўмовах палітычных рэпрэсій.