У творчым асяродку беларусаў сёння ёсць вялікі запыт на фінансавую падтрымку.
Зрэшты, запыт гэты быў заўсёды. Як і пытанне, дзе знайсці інфармацыю пра стажыроўкі, гранты, праграмы мабільнасці, арт-рэзідэнцыі, стыпендыі і адукацыйныя праграмы.
Пра ўсё гэта ў сваім тэлеграм-канале @sekktor піша Кацярына Раманчык. Каця шукае магчымасці для культурных і творчых людзей і публікуе абвесткі праектаў, умовы якіх пасуюць менавіта беларусам. Атрымліваецца нядрэнна. Сёння на яе канал падпісана амаль 3000 чалавек.