2 анлайн-курсы аб сувязі экалогіі і гендэра ад HUMANITIES/ART/THEATER
Можна выбраць для праходжання два курса адначасова.
1⃣Чаму экаактывісткам важна быць феміністкамі
Калі: 23 траўня – 22 чэрвеня.
Курс дапаможа разабрацца ў тым, як звязаны #фемінізм і экаактывізм, чаму ў экалогіі так шмат жанчын і чаму экалагічная светлая будучыня немагчыма без гендэрнай роўнасці.
На курсе вы даведаецеся, якім чынам людзі розных гендэраў узаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, калі працуюць, выхоўваюць дзяцей і спажываюць выгоды і тавары, а таксама вывучыце экалагічныя рызыкі для розных сацыяльных і гендэрных груп, экалагічныя патэрны паводзін мужчын і жанчын у розных краінах свету.