Падборка вакансій для беларусаў_к у замежжы1⃣Асістэнт_ка праекта ў Dekabristen eV, #Берлін De…

Падборка вакансій для беларусаў_к у замежжы

1⃣Асістэнт_ка праекта ў Dekabristen eV, #Берлін

Dekabristen eV – няўрадавая арганізацыя, якая займаецца ўмацаваннем грамадзянскай супольнасці ва Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі, на Паўночным і Паўднёвым Каўказе.

Занятасць 50-80%, трэба добра ведаць нямецкую і англійскую мовы, веданне ўкраінскай і/або рускай мовы з’яўляецца перавагай. Падацца могуць тыя, хто атрымалі ступень у галіне палітычных або сацыяльных навук, #медыя або камунікацыйных навук ці адукацыю, якая суданосіцца з вакансіяй.

Ддл: 30 траўня.
Падрабязней.

2⃣Менеджар_ка адукацыйных праграм/кам’юніці менеджар_ка ў Free Belarus Center, #Вільнюс і #Берлін

Шукаюць тых, хто зможа аб’яднаць у сабе гэтыя пасады. Трэба будзе працаваць са стыпендыятамі і іміджавымі праграмамі, дапамагаць з арганізацыяй, камунікацыяй і каардынацыяй.

Ддл: як мага хутчэй .
Пра ўмовы можна даведацца па email [email protected].

3⃣Дырэктар фонда ТУТАКА, які займаецца прамоцыяй беларускай культуры, а таксама культурай рэгіёна Падляшша

Шукаецца чалавек на поўную стаўку, праца на месцы – ў горадзе #Беласток, #Польшча

Асноўныя тыпы дзейнасці:
⁃ Стратэгічнае планаванне дзейнасці і праектны менеджмент
⁃ Ініцыяванне дзейнасці, звязанай з мясцовай анімацыяй, мясцовым, міжрэгіянальным і міжнародным супрацоўніцтвам,
⁃ Менеджмент каманды, кадравае справаводства.
⁃ Прадстаўленне Фонду ў межах паўнамоцтваў.
⁃ Фандрайзінг і супраца з рознымі тыпамі партнёраў.
⁃ Фінансавы менеджмент арганізацыі ў супрацоўніцтве з праўленнем, бухгалтарам і каардынатарамі праектаў

Дасылайце свае CV на [email protected]

UPD! Таксама адразу дзве новыя вакансіі ад CreateCulture Group у #Вільнюс, #Літва

4⃣ #PR-менеджар_ка

Трэба будзе займацца:
⁃ распрацоўкай і рэалізацыяй крэатыўных камунікацыйных стратэгій;
⁃ фармаваннем іміджу арганізацыі ў цэлым і прасоўваннем асобных праектаў;
⁃ стварэннем і распаўсюджваннем прэс-рэлізаў, навін, інтэрв’ю і іншых матэрыялаў для СМІ;
⁃ актыўнай працай з журналістамі, блогерамі і іншымі прадстаўнікамі медыя;
⁃ прыдумванне яркіх інфаповадаў і ідэй для прыцягнення ўвагі да дзейнасці CCG і яе праектаў;
⁃ маніторынгам СМІ і сацыяльных сетак на прадмет згадак пра арганізацыю і рэагаванне на іх;
⁃ пошукам новых ідэй і партнёраў для прасоўвання арганізацыі і яе праектаў.

Падрабязней.
Запоўніць форму заяўкі.


5⃣ #SMM-менеджар_ка

Сярод задач:
⁃ распрацоўка кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;
⁃ стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;
⁃ павелічэнне аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;
⁃ стварэнне і наладка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;
⁃ аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;
⁃ стварэнне справаздач аб праведзенай працы;
⁃ маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя.

Падрабязней.
Запоўніць форму заяўкі.

#вакансія #культ_менеджмент #грамадскія_праекты #правы_чалавека