„Вайна Расеі супраць Украіны – экзамен па міжнародным праве” – міжнародная #летняя_школа ад Цэнтра М…

„Вайна Расеі супраць Украіны – экзамен па міжнародным праве” – міжнародная #летняя_школа ад Цэнтра Мерашэўскага

Калі: 27 жніўня – 1 верасня 2023
Дзе: Мазурскія азёры, #Польшча.

Запрашаюцца аспіранты, маладыя навукоўцы / #даследчыкі і #PR-спецыялісты, прадстаўнікі/_цы #НДА з Польшчы, краін ЕС і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Мэта школы – паспрабаваць ацаніць, ці з’яўляецца міжнароднае права эфектыўным для абароны міру ва ўсім свеце. З дапамогай экспертаў мы будзем шукаць адказы на тое, да якіх наступстваў прывядзе ігнараванне міжнароднага права, а таксама паспрабуем даследаваць ступень адказнасці дзяржаў, асоб і грамадства і тое, як міжнароднае права фармуе правасуддзе пераходнага перыяду.

Гэта выдатная магчымасць даведацца пра перспектывы міжнароднага права ў адносінах да гістарычных падзей і яго ролю ў працы аналітыкаў і гісторыкаў па міжнародных справах.
Падчас летняй школы вы сустрэнецеся з вядомымі выкладчыкамі, якія спецыялізуюцца на міжнародным праве і гісторыі. На інтэнсіўных занятках вы зможаце даведацца пра асноўныя прынцыпы і нормы міжнароднага права і пра тое, як яно ўплывае на інтэрпрэтацыю гістарычных падзей.

У праграме: лекцыі, кейсы і майстар-класы пра наступствы вайны, развязанай РФ супраць Украіны.
Мова: ENG.

Прадастаўляецца:
⁃ пражыванне, харчаванне, удзел у лекцыях і семінарах, даведачныя матэрыялы, а таксама транспарт з Варшавы ў Мазурскае Паазер’е і назад;
⁃ кампенсацыя транспартных выдаткаў да 300 EUR, каб прыехаць у Польшчу.

Ддл: 21 траўня 2023. Вынікі – да 12 чэрвеня.

Для ўдзелу неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на англійскай мове на адрас [email protected].

#грамадскія_праекты