1⃣AUGE NEXT – праграмы стыпендый ад Creative Europe
Для каго: маладыя #мастакі, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС.
Калі: 1 верасня – 28 лютага.
Праграмы арганізуюцца ў Італіі, Латвіі, Германіі і Грэцыі. Кожная з іх складаецца з 6 месяцаў распрацоўкі праекта/вытворчасці і 2 тыдняў стажыроўкі ў пэўнай краіне. Запрашаюць творцаў, якія працуюць у розных галінах лічбавага #мастацтва, #media_art і #new_media_art. Можна падаваць праекты, звязаныя з імерсіўным мастацтвам (XR / #AR / #VR), візуалізацыяй і агучваннем дадзеных і г.д.
Мастакам прапануюць:
– стыпендыю 4000 EUR (brutto)
– вытворчы бюджэт да 4000 EUR (павінен пакрыць выдаткі на вытворчасць і прэзентацыю твора)
– бюджэт на паездку і пражыванне да 2000 EUR.
Ддл: 15 чэрвеня.
Падаць заяўку.
2⃣Transmediale – анлайн і афлайн #рэзідэнцыя
Для каго: #мастакі.
Калі: ліпень – верасень.
Рэзідэнцыя прысвечана інтэрпрэтацыі свету праз экалагічныя, палітычныя і сацыяльныя прызмы.
Можна падаць розныя фарматы праектаў, у тым ліку тэкст, 3D, #кіно, гук, #перформанс, штучны інтэлект, #даследаванні або гульні. Першы месяц рэзідэнцыя празходзіць анлайн, другі – у Берліне.
Прапануюць:
– ганарар 1900 EUR / месяц
– выдаткі на праезд і пражыванне
– суткавыя за месяц у Берліне.
Ддл: 25 чэрвеня 2023.
Падаць заяўку.
#арт #дызайн #стыпендыя #стажыроўка