“Не грантамі адзінымі: як запусціць сацыяльны бізнес” – #трэнінг у межах праекта Imagine Y
Для тых, хто плануе стварыць сацыяльны праект. Калі: 30 траўня, 18.00 (па Вільнюсу). Фармат: афлайн і анлайн.
Вы не ведаеце з чаго пачаць запуск праекта і як зрабіць яго ўстойлівым? А можа быць, вы ўжо зрабілі першыя крокі ў сацыяльным бізнэсе і хочаце, каб праект стаў устойлівым? На трэнінгу вам дапамогуць структураваць аснову праекта з дапамогай Lean Canvas, прыдумаць новыя крэатыўныя рашэнні, разабрацца ў фінансавых мадэлях.
Лектары: – Лайманас Рагаўскас – літоўскі прадпрымальнік, трэнер з вопытам больш за 20 гадоў, заснавальнік праекта “Badgecraft” – Анастасія Хамянкова – сузаснавальніца Imaguru Startup Hub.