Для каго:#мастакі і міждысцыплінарныя #творцы. Калі: 9 жніўня – 11 верасня.
Прыродны парк Гуанду запрашае мастакоў, якія займаюцца адносінамі чалавека і прыроды. Тэма гэтага года – «Прырода, падарунак: сувязь, дарэнне і абмен». Адабраныя мастакі патрапяць на рэзідэнцыю ў прыродным парку Гуанду і будуць выкарыстоўваць натуральныя ці экалагічна чыстыя матэрыялы для стварэння твораў. Можна прапаноўваць міждысцыплінарныя праекты, візуальнае мастацтва, інсталяцыі і г.д.