“Разам з нашымі калегамі з Польшчы і Нямеччыны мы падрыхтавалі некалькі адукацыйных відэа, якія дапамогуць вам ў вашым прафесійным развіцці і рэалізацыі”, – паведамляецца на старонцы культурніцкай ініцыятывы Ambasada Kultury.
У відэа можна знайсці адказы на наступныя пытанні: •
Як працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях? •
Якія магчымасці існуюць зараз для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля? •
Як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі замежных галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва?
У першым відэа дырэктар і куратаргарадской галерэі Arsenal у Познані — Марэк Васілеўскі расказвае, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях і распавядзе пра тыя магчымасці, якія існуюць цяпер для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля. А ў другім дзеліцца карыснымі ведамі пра тое, як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва.
Праект @perspaktiv_by рэалізуецца RAZAM e.V. – Belarusische Gemeinschaft, Ambasada Kultury і IN SITU пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў ГерманіI
via @cult_front
Падпісвайцеся на навіны беларускай культуры на Reform.by