І тут жа расказваем пра паралельны конкурс у межах EU4Belarus – SALT-II – новы набор стыпендыі дл…

І тут жа расказваем пра паралельны конкурс у межах EU4Belarus – SALT-II – новы набор стыпендыі для беларускіх абітурыентаў і студэнтаў.

Еўрапейскі саюз абвяшчае конкурс заявак на стыпендыі EU4Belarus – SALT-II (Support for Advanced Learning and Training) на 2023-2025 гады.

Для каго: беларускія абітурыенты, #студэнты, #выкладчыкі/-цы, а таксама #навукоўцы, якія зазналі рэпрэсіі пасля падзеяў 2020 года альбо знаходзяцца пад пагрозаю рэпрэсій.

Калі вы вучыцеся ці плануеце паступаць на праграмы бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі ці Польшчы, то ўжо зараз можна падаць заяўку на стыпендыю.

Прадастаўляецца: 450 EUR/месяц пры тэрміне падтрымкі ў 2 акадэмічныя гады.

Заяўкі разгледзіць адборачная камісія з прадстаўнікоў Central Project Management Agency, арганізацый грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў прадэмакратычнага руху Беларусі і знешніх незалежных экспертаў.

Плануецца таксама #інфасесія па правілах падачы заявак!
Калі: 12 чэрвеня ў 16.00 Мінск.
Дзе: анлайн.
Зарэгістравацца.

Ддл: 30 чэрвеня 12:00 Мінск. Для паспяховых кандыдатаў этап інтэрвью пачнецца з 15 ліпеня.
Даведацца больш.

#стыпендыя #адукацыя