Для каго: міждысцыплінарныя #мастакі з досведам вымушанай міграцыі. Калі: ліпень-снежань.
У межах праекта Artists Connecting in Transition запрашаюць творцаў з вопытам выгнання ці перамяшчэння прыняць удзел у віртуальнай выставе «Прыналежнасць». Гэта магчымасць папрацаваць віртуальна і пазнаёміцца з міжнароднай групай мастакоў і партнёраў. Вітаюцца працы любых фарматаў, калі яны могуць быць прадстаўлены ў лічбавым выглядзе.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 500 GBP – супрацоўніцтва з куратарам.