CultTech x Ars Electronica – #прэмія для праектаў сацыяльнага ўздзеяння ў галіне культуры і тэхналогій
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 6 – 10 верасня.
Прэмія CultTech x Ars Electronica Award прысуджаецца за праекты і ідэі, якія служаць прыкладам адказнага выкарыстання тэхналогій і спрыяюць даступнасці культуры, пашыраючы яе ўплыў. Запрашаюць з праектамі, якія выкарыстоўваюць інавацыі ў творчасці для дасягнення станоўчых сацыяльных змен на рэгіянальным узроўні і ў планетарным маштабе. Вітаюцца заяўкі праектаў на ранняй стадыі, нават на стадыі ідэі.
Пераможца атрымае: – прыз 10 000 EUR – запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання і пакрыццё выдаткаў на ўдзел у фестывалі.