Less is More – #конкурс для мастакоў-манументалістаў ад ZIDART, #Румынія
Для каго:#мастакі, якія займаюцца мураламі. Калі: 14 жніўня – 5 верасня.
ZIDART – фестываль вулічнага мастацтва, які створаны з мэтай сацыяльнага дыялогу. Кожны год прапануюць тэмы, звязаныя з сацыяльнымі каштоўнасцямі, экалогіяй, супольнасцю і салідарнасцю паміж людзьмі. У гэты раз тэма – «Менш значыць больш». Запрашаюць з праектамі пра экалагічнае існаванне чалавека, эмацыянальную, сацыяльную, псіхалагічную і матэрыяльную ўстойлівасць.
Арганізатары пакрыюць: – транспартныя выдаткі – пражыванне – харчаванне – матэрыялы – ганарар.