NOC KUPAŁY – яшчэ адзін арт-маркет для беларускіх майстроў у цэнтры Варшавы, #Польшча
Для каго: майстры, #творцы-рамеснікі. Калі: 9 ліпеня, 11.00 – 20.00.
Запрашаюць майстроў прадэманстраваць сваю творчасць у межах купальскага арт-маркету. Мерапрыемства адбудзецца ва ўнутраным дворыку Kult Kawy. Можна прапаноўваць розныя фарматы рамесніцтва.