Steirischer herbst – #грант Вернера Фенца за мастацтва ў публічнай прасторы, #Аўстрыя
Для каго:#мастакі, якія займаюцца крытычным і сацыяльным мастацтвам. Калі: 2023.
Грант прызначаны для прасоўвання #мастацтва, якое дае крытычны імпульс грамадскай прасторы і сацыяльным зменам, мастацтва, якое «прадугледжвае сацыяльную адказнасць» (Вернер Фенц). Праекты могуць датычыцца эканамічных, палітычных, сацыяльных, экалагічных, архітэктурных ці гарадскіх пытанняў развіцця. Яны павінны садзейнічаць абмеркаванню актуальных форм мастацтва ў публічнай прасторы і закранаць сацыяльна-палітычны кантэкст горада Граца і правінцыі Штырыя. Асноўная ўвага надаецца часовым праектам, якія пранікаюць у паўсядзённае жыццё і замацоўваюцца ў існуючых грамадскіх структурах.
Памер гранта: – 17 000 EUR (ганарар 5000 EUR, вытворчасць 12000 EUR).