Далучайцеся да ўдзелу ў арт-маркеце ў межах Hučna Fest. Час быць гучным!
9 ліпеня ў Варшаве на беразе Віслы Free Belarus Center ужо трэці год запар ладзіць Hučna Fest. Наша падзея аб’ядноўвае актывізм і актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах. Калі вы сучасны_ая мастак_чка, дызайнер_ка, мадэльер_ка ці неяк па-іншаму ствараеце нешта крэатыўнае, то далучайцеся да ўдзелу ў нашым арт-маркеце.
Арт-маркет у межах Hučna Fest — гэта добрая магчымасць паказаць сваю творчасць і павялічыць сваю аўдыторыю.
Удзел у арт-маркеце цалкам бясплатны, мы толькі просім вас накіраваць не менш, чым 10% з продажу на благадзейную дапамогу нашым партнёрам з рэабілітацыйнага цэнтра для вайсковых “ЛАНКА”.
Дзе: бераг Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22) Калі: 9 ліпеня з 13:00 да 22:00