Giga-Hertz – адна з самых прэстыжных прэмій электроннай музыкі. У гэтым годзе #фестываль называецца «Радыкальная палітроніка». Гэтая спасылка на радыкальнасць і паліфанію адлюстроўвае імкненне артыстаў да сацыяльных змен. Падаць працы можна ў напрамках змешанай музыкі, алгарытмічнай/аўдыёвізуальнай/трансмедыйная кампазіцыі, live-кадавання, фіксаванай медыя-кампазіцыі і кампазіцыі для live-электронікі, міждысцыплінарнага выступу і эксперыментальнага гукавога выканання.