CHANGE – конкурс дакументальных кінапраектаў ў стадыі распрацоўкі з рэгіёну Ўсходняга Партнёрства
Для каго: #кінематаграфісты: #рэжысёры + #прадзюсары #кіно з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
CHANGE – гэта вялікая праграма падтрымкі супольнай кінавытворчасці, якую ладзяць партнёры:
⁃ EAVE – European Audiovisual Entrepreneurs – вядучая у Еўропе прафесійная арганізацыя па навучанні, распрацоўцы праектаў і невторкінгу для вытворцаў аўдыёвізуальнай прадукцыі.
⁃ IMS – International Media Support – прасоўвае журналістыку і дакументальнае кіно і падтрымлівае СМІ ў справе памяншэння канфліктаў, умацавання дэмакратыі і спрыяння дыялогу.
⁃ CPH:DOX, Капенгагенскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно, з’яўляецца адным з найбуйнейшых фестываляў дакументальнага кіно ў свеце. [Менавіта там у мінулым сакавіку атрымаў галоўную ўзнагароду DOX:AWARD беларускі дак.фільм А. Міхалковіча і Г. Бадзякі «Радзіма».]
Прапануецца спецыялізаваная праграма з трох афлайн-варкшопаў з мэтай развіцця міжрэгіянальнай сумеснай вытворчасці і злучэння дакументальных праектаў з рэгіянальнымі і міжнароднымі рынкамі:
⁃ РАЗВІЦЦЁ – 4-8 лістапада 2023 у #Тбілісі, #Грузія
⁃ КА-ПАРАДУКЦЫЯ – 15-19 студзеня 2024 у Кішынёве, #Малдова
⁃ ENCOUNTER – сакавік 2024 падчас CPH:DOX у Капенгагене, #Данія.
Першыя 2 семінары будуць складацца з 5 дзён групавой працы, пленарных і індывідуальных сустрэч; трэці воркшоп адбудзецца ў рамках CPH:DOX і складаецца з дзён воркшопаў + пітчынгу праектаў на CPH:FORUM.
Працоўная мова: ENG.
Кінапраект павінен:
⁃ прафесійна і этычна асвятляць грамадсказначныя тэмы;
⁃ мець уяўленне аб тым, як дасягнуць патрэбнай аўдыторыі, і стаць заклікам да дзеяння;
⁃ імкнуцца паўплываць на грамадскі дыскурс, які прывядзе да магчымых сацыяльных, палітычных ці культурных змен.
Прыярытэт – пытанням гендэрнай роўнасці, маргіналізаваных груп і меншасцяў, разнастайнасці, сацыяльных змен, бягучых падзей і правоў чалавека.
Ддл: 7 жніўня.
Даведацца больш.
#СМІ #журналістыка