Беларускі свабодны тэатр запрашае валанцёраў, каб разам зрабіць маскі з пап’е-машэ для новага спектакля – #Варшава#Польшча
Для каго: усе зацікаўленыя. Калі: 5 – 25 ліпеня.
Заклікаюць зрабіць сваю маску з пап’е-машэ, якая паедзе ў #Лондан і будзе ўдзельнічаць у новым спектаклі «Дзікае паляванне караля Стаха» Беларускага свабоднага тэатра на сцэне легендарнага Барбікана. Шукаюць тых, хто мае вольны час і гатовы прыйсці на Plac Teatralny 01 у любы час з 10.00 да 20.00.
Не хвалюйцеся, калі ў вас зусім няма вопыту ў стварэнні масак з пап’е машэ – усё пакажуць і раскажуць.
Для рэгістрацыі трэба напісаць у асабістыя паведамленні па нумару +447704604368 сваё імя, прозвішча і час, у які плануеце прыйсці. UPD: Можна напісаць у гэты валанцёрскі чат.