Moving Narratives – #прыз за ментарства ад Фонда Прынца Клаўса і Брытанскага савета
Для каго:#творцы і #культдзеячы, якія працуюць у галіне больш за 7 гадоў. Калі: 2024.
Праграма Moving Narratives ўзмацняе мастацкія і творчыя практыкі, якія змяняюць наша разуменне мінулага і накіроўваюць бачанне будучыні ў новых напрамках – усе гэта дзякуючы дыскурсіўнай і пераўтваральнай сіле культуры. Прымаюць заяўкі ад творцаў і спецыялістаў у галіне культуры, якія лічаць, што культура можа адыграць жыццёва важную ролю ў аспрэчванні дамінуючых палітычных і сацыяльных наратываў і іх ролі ў нашым жыцці.
Прапануюць: – узнагароду 10 000 EUR – пакрыццё выдаткаў на праграму настаўніцтва.