Для каго: беларускія #мастакі і мастачкі. „Мы не абмяжоўваем вашу творчасць тэматыкай, але канцэптуальнасць, рэлевантнасць ідэі і сэнсы – важны крытэрый пры выбары работ. Было б цікава ў межах нашай місіі раскрыць тэму калабарацыі беларусаў і грузінаў, пашукаць нешта агульнае ў нашых культурах і жыцці.”
Таксама ў рамках гэтага ж кола шукаюцца #творцы, якія могуць стварыць арт-аб’ект са смецця.
Важна: ⁃ мець магчымасць прысутнічаць у Тбілісі і стварыць мурал у жніўні-вераснi 2023 г. ⁃ арыентыровачны памер мурала – 6 х10 м.