Унутраны сабатаж: як справіцца з нежаданнем дасягаць мэты – анлайн-#майстар_клас ад ProWomen By
Для каго: тыя, хто мае праблему пракрастынацыі. Калі: 19 ліпеня, 16.00 (па Мінску).
Калі вы прызвычаіліся адкладаць справы, то гэта сур’ёзная перашкода на шляху да дасягнення мэтаў. Усіх, хто хоча справіцца з пракрастынацыяй, запрашаюць на лекцыю псіхолага Таццяны Пуцяцінай.
На лекцыі вы даведаецеся: – чаму мы самі перашкаджаем сабе дасягнуць таго, што сапраўды хочацца – як выяўляецца самасабатаж – як адрозніць самасабатаж ад адсутнасці энергіі і субдэпрэсіўнага стану – як адрозніць сваю мэту ад мэты, навязанай асяроддзем – як распазнаць перакананні, якія перашкаджаюць дасягаць мэты – як справіцца са страхам, што тое, пра што марыш, можа сапраўды атрымацца.
Напрыканцы лекцыі вас чакае інтэрактыўная частка з практыкай для разбору.