Для каго:#мастакі. Калі: 25 верасня – 6 кастрычніка.
Падчас свайго знаходжання ў Ерэване мастакі размалююць і ўпрыгожаць скульптуры AKNEYE, якія стануць адлюстраваннем іх унутранага свету. Таксама творцы могуць выйсці за рамкі стварэння фізічных формаў мастацтва, паколькі AKNEYE аблічбоўвае працы і стварае ідэнтычныя ім лічбавыя копіі. Падчас сімпозіума адбудуцца панэльныя дыскусіі і сустрэчы с мастацкай супольнасцю Арменіі.