Для каго:#творцы, якія займаюцца медыямастацтвам і эксперыментальнымі практыкамі. Калі: 2 – 30 верасня 2024.
Праграма мастакоў-рэзідэнтаў горада Зальцбург у супрацоўніцтве з Зальцбургскай платформай медыямастацтва і эксперыментальных тэхналогій запрашае творцаў распрацаваць праект. Абавязковая ўмова – улічваць кантэкст горада Зальцбург пры стварэнні працы.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – стыпендыю 600 EUR – доступ да падсеткі BÜRO і яе інфраструктуры – магчымасць працаваць у лабараторыях і майстэрнях рэідэнцыі.