Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана? Якія фарматы нефармальнага навучання найбольш …

Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана? Якія фарматы нефармальнага навучання найбольш пасуюць беларускай дыяспары? Як павялічыць карысць адукацыйных праектаў?

DVV International, ассацыяцыя БелБіз і Гётэ-Інстытут у рамках праекта Imagine Y ладзяць #даследаванне для развіцця далейшых праграм нефармальнай адукацыі.

Прайсці #апытанне запрашаюцца маладыя беларусы і беларускі замежжа. Калі вам ад 18 да 35 год, запоўніце, калі ласка, гэтую анкету.

Філіп Біканаў, кіраўнік даследавання: ”Мы робім даследаванне каб знайсці адказы на гэтыя пытанні і палепшыць існуючыя адукацыйныя магчымасці для беларускіх маладзёнаў. Дапамажыце нам у гэтым! Мы імкнемся сабраць як мага больш розных меркаванняў, таму кожны адказ будзе вельмі карысным.”

Працягласць апытання – каля 20 хвілін

Удзел ананімны – вашыя адказы будуць выкарыстоўвацца толькі пасля статыстычнай апрацоўкі.

Любыя пытанні датычна даследавання можна накіраваць на [email protected].

Даследаванне праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.