А дакладней — cпецыялістаў і спецыялістак у сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і планавання, якія гатовыя паўдзельнічаць у дыскусіях ці падзяліцца досведам з нашай камандай.
Асабліва нас цікавяць: — Спецыяліст_кі па тэме транспарта — Удзельні_цы праектаў, звязаных з лакальным турызмам і праектаваннем сістэм і аб’ектаў лакальнага турызму ў Беларусі — Спецыяліст_кі, знаёмыя з тэмай брэндавання гарадоў і гарадскіх прастор
І іншыя эксперт_кі, якія любяць разважаць на тэмы архітэктуры і планавання.
Калі гэта вы, вашы знаёмыя ці тыя, каго вы самі хацелі б паслухаць, падзяліцеся, калі ласка, імёнамі: напішыце пад гэтай публікацыяй у каментарах ці нам у асабістыя паведамленні (@mienskurban). Гэта вельмі дапаможа нашай камандзе!