Беларускае тэатральнае кам’юніці зладзіць канферэнцыю па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
Рабочая група “Беларускага тэатральнага кам’юніці” аднаўляе сваю публічную працу. У якасці нагоды ў каманды ёсць прапанова да калег па сферы тэатра і перфарматыўных мастацтваў – стварэнне Беларускага Інстытута тэатра (БІТ), які будзе здольны працаваць над найважнейшымі задачамі супольнасці тэатральных дзеячаў Беларусі – як унутры, так і за межамі краіны.
“Для нас на старце важна разам – сіламі прафесійнай супольнасці – скласці агульную карціну працэсаў у беларускім тэатры сёння, а таксама абмеркаваць канцэпцыю, прыярытэты і функцыі, якія мусіць выконваць Беларускі Інстытут тэатра ў сённяшніх умовах,” – пішуць прадстаўніцы БТК.
Канферэнцыя адбудзецца 7 — 9 верасня і будзе мець фармат, блізкі да калектыўнай стратэгічнай сесіі.
У яе праграме:
— аналіз асноўных выклікаў/задач і магчымасцяў для розных тэатральных прафесій у бягучых умовах;
— прыярытызацыя іх у набор функцый БІТ;
— абмеркаванне яго арганізацыйнай мадэлі;
— выпрацоўка супольнай візіі развіцця беларускага тэатра.
Таксама цягам жніўня каманда Кам’юніці зладзіць 5 анлайн-сустрэч па серадах, на якіх прапануе пачаць разам разбірацца са зместам працы магчымага Інстытута, паводле мадэляў падобных інстытуцый з іншых краін.
Першая сустрэча адбудзецца ўжо ЗАЎТРА – 2 жніўня ў 15:00 па Мінску. Яна стане ўводнай прэзентацыяй канцэпту БІТ і стартавага плану працы па яго стварэнні.
Далучыцца могуць усе зацікаўленыя па гэтай спасылцы.
Бяспека: Сустрэча пройдзе ў ZOOM, таму калі вы не адчуваеце сябе ў бяспецы, перад уваходам у сустрэчу, замяніце сваё імя на псеўданім, а таксама выдаліце асабістае фота.
Працягласць: 1 гадзіна.
У наступныя чатыры тыдні плануюцца сустрэчы, прысвечаныя мадэлям тэатральных iнстытутаў з блізкіх нам еўрапейскіх краін i знаёмству з iх прадстаўнікамі.
Сачыць за навінамі БТК можна ў канале ініцыятывы.
#тэатр #перфарматыўныя_мастацтвы #танец #рэжысёры #акторы #драматургі