2 карысныя магчымасці па бяспецы персанальных дадзеных1⃣Формы і рассылкі: як грамадскім арган…

2 карысныя магчымасці па бяспецы персанальных дадзеных

1⃣Формы і рассылкі: як грамадскім арганізацыям клапаціцца пра персанальныя дадзеныя – анлайн-
#майстар_клас ад ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр

Калі:
31 ліпеня, 18.30 (па Мінску).

Пытанні, якія будуць разбірацца на вэбінары:
– пра што лепей не запытвацца ў формах
– як сфармуляваць «паведамленне аб прыватнасці»
– ці варта атрымліваць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных у формах
– калі і як атрымаць згоду на рассылку.

Ддл: 30 ліпеня, 19.00 (па Мінску).
Зарэгістравацца.

2⃣Кіберзлачынствы – дапаможнік для расследавання арганізаванай злачыннасці ад Press Club Belarus

Кіберзлачынства – гэта не толькі хакерства, але любая крымінальная дзейнасць, якая здзяйсняецца ў лічбавай сферы. Гэты таемны свет развіўся настолькі, што нагадвае па структуры звычайны карпаратыўны ўклад. Дапаможнік дазваляе ў ім сарыентавацца.

Чытаць дапаможнік.

#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #актывізм