Вітаем! Паколькі асноўны кантэнт sekktor – оўпэнколы для творцаў і грамадска-культурніцкіх дзеячаў Беларусі, мы не можам не пацікавіцца, наколькі часта на сённяшні дзень сустракаюцца выпадкі адмовы вам ва ўдзеле ў тым ці іншым мерапрыемстве альбо прафесійнай праграме праз беларускі пашпарт. Так, мы маем на ўвазе адмовы праз грамадзянства краіны-суагрэсара ў паўнамаштабным уварванні Расеі ва Украіну, а не праз тое, што тая ці іншая праграма ў прынцыпе не скіраваная на беларусак/-ў, альбо калі вы не прайшлі па недахопе колькасці балаў
Мы не знайшлі іншай статыстыкі на менавіта гэтую тэму, таму паспрабуем сабраць яе з вашай дапамогай. Безумоўна, мы ўлічваем, што вялікая, калі не большая, доля выпадкаў адмовы арганізатарамі прама і пісьмова не агучваецца, але мы можам лепш зразумець актуальны стан, ведаючы пра пацверджаныя кейсы. Нагоды мець такую аналітыку час ад часу з’яўляюцца.
Калі ласка, калі вы сутыкаліся з адмовай ва ўдзеле ў рэзідэнцыях, стажыроўках, фестывалях, конкурсах, любых праграмах адукацыі і абмену досведам і іншых магчымасцях, раскажыце пра такія сітуацыі ў гэтай апытанцы.
Будзем шчыра ўдзячныя!
Апытанка ананімная. Дадзеныя, якія збіраюцца, не ўтрымліваюць асабістую інфармацыю і не будуць выкарыстаныя для ціску ці іншай зваротнай сувязі з арганізатарамі канкрэтных праграм.