Беларускае тэатральнае кам’юніці адкрыла рэгістрацыю на канферэнцыю па стварэнні Беларускага інстыту…

Беларускае тэатральнае кам’юніці адкрыла рэгістрацыю на канферэнцыю па стварэнні Беларускага інстытута тэатра і запрашае на падрыхтоўчыя анлайн-сустрэчы

Нагадаем пра два важныя працэсы, ініцыяваныя працоўнай групай Belarus Theatre Community:

1⃣ 7 — 9 верасня адбудзецца канферэнцыя, на якой БТК прапануе калегам па тэатральным сектары абмеркаваць пытанні зместу і працы патэнцыйнага БІТ.

Агулам далучыцца да гэтай працы можна некількамі спосабамі:
⁃ Прыняць удзел у канферэнцыі афлайн у Варшаве
⁃ Прыняць удзел у канферэнцыі анлайн
⁃ Прапанаваць свае ідэі, тэмы, тэзы і пытанні, якія будуць абмяркоўвацца на канферэнцыі

Дзеля гэтага, калі ласка, запоўніце гэтую анкету рэгістрацыі і прапановаў.
Ддл: 14 жніўня 23:59 СЕТ.


2⃣ У рамках падрыхтоўкі да канферэнцыі кожную сераду жніўня каманда БТК ладзіць анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі тэатральнай інстытуцый з еўрапейскіх краін.

Ужо заўтра: Анлайн-сустрэча з Бек Бергер з “Новага Інстытута тэатра Латвіі”

Старт: 9 жніўня, 15.00 Мінск / 14:00 СЕТ (Варшава)
Працягласць: каля 90 хв.

У плане размовы:
— арганізацыйная мадэль i каманду Інстытута;
— асноўныя функцыi i фiнансавая мадэль Інстытута;
— праца з прафесiйнай супольнасцю i партнёрамi.

Спасылка на Zoom
Дадаць мерапрыемства ў Google каляндар

Сачыць за падзеямі праз сацыяльныя сеткі БТК:
Telegram: канал + чат
Instagram

#тэатр #харэаграфія #рэжысёры #акторы #харэографы #сцэнічныя_мастацтвы #перфарматыўныя_мастацтвы