Art Pradmova: Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвесціў #конкурс-выставу ілюстрацый кнігіДля…

Art Pradmova: Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвесціў #конкурс-выставу ілюстрацый кнігі

Для каго: #ілюстратары/_кі і #дызайнеры/_кі 17-35 год.

Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу:
На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).
Заяўка мусіць утрымліваць кароткія звесткі, прапанаваны твор і мець прыкладзеныя выявы аб’ектаў (кніг/ілюстрацый) у лічбавай форме.
Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка.

Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю.

Ддл: 27 жніўня.
Падаць заяўку – на [email protected].
Даведацца больш.

Нагадваем, што да 21 жніўня прымаюцца заяўкі на асноўную праграму фестывалю.

#літаратура #літаратары #аўтары #пісьменнікі #паэзія #тэксты #дызайн #графічны_дызайн #ілюстрацыя