VPInstruments – мастацкая #стажыроўка-#рэзідэнцыя ў сэнсарнай кампаніі, #НідэрландыДля каго: #творцы…

VPInstruments – мастацкая #стажыроўка#рэзідэнцыя ў сэнсарнай кампаніі, #Нідэрланды

Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
Калі: кастрычнік 2023 – студзень 2024.

Запрашаюць творцаў, якія хацелі б папрацаваць у кампаніі VPInstruments, якая спецыялізуецца на высокадакладных вымярэннях і картаграфаванні патокаў паветра і газу. Вынікі стажыроўкі будуць прадстаўлены на Highlight Festival у Дэлфце. Праекты павінны быць сканцэнтраваны на вывучэнні новых эксперыментальных і мастацкіх магчымасцей у асяроддзі высокаспецыялізаваных сэнсарных тэхналогій. Чакаюць мастацкія працы, перформансы, інсталяцыі або іншыя творчыя аб’екты.

Арганізатары прапануюць:
– ганарар 1600 EUR
– вытворчы бюджэт 3340 EUR
– бюджэт на паездку і пражыванне 2310 EUR.

Ддл: 31 жніўня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты