CreateCulture Group запускае свой YouTube канал! І там ужо ёсць відэаўрокі па эфектыўнай прэзентац…

CreateCulture Group запускае свой YouTube канал! І там ужо ёсць відэаўрокі па эфектыўнай прэзентацыі сваёй ідэі – так-так, па матывах “ПРАЕКТАРа”!

Новы YouTube канал віленскага хаба з’яўляецца адукацыйнай пляцоўкай для людзей, якія цікавяцца культурай у самым шырокім сэнсе.

Сярод кантэнту канала:
⁃ запісы лекцый,
⁃ канцэртаў і прэзентацый знутры жыцця CreateCulture Space,
⁃ адукацыйныя відэа,
⁃ дыскусіі і сустрэчы з сучаснымі культурніцкімі дзеячамі і дзяячкамі
⁃ і шмат іншага.

Ужо зараз на канале можна праглядзець чатыры адукацыйных відэа “ПРАЕКТАРа” — сумеснага праекта CreateCulture Group і sekktor  прысвечанага пітчынгам культурніцкіх ідэй, пошуку рэсурсаў, партнёрстваў, пляцовак да членаў каманды. 

Падпісвайцеся на канал і сачыце за новай крыніцай ведаў пра беларускую сучасную культуру!



CreateCulture Group (#Вільнюс, #Літва) — гэта платформа для прафесійнага развіцця творцаў, актывістаў да актывістак і іх супольнасцяў. Сярод праектаў: адукацыйная праграма па стварэнні і развіцці разнастайных суполак “СУП”, Чэлендж па стварэнні калядных гульнявых фільмаў “KinaKalyady48” ды шмат іншага. 

У 2022 годзе ў Вільнюсе камандай платформы была адкрыта
CreateCulture Space — крэатыўная прастора для мерапрыемстваў, сумеснай працы, культурнага развіцця, нэтворкінгу і творчасці. За гэты час у прасторы прайшло 225 мерапрыемстваў: лекцыі, канцэрты, кірмашы, прэзентацыі кніг, культурніцкія дыскусіі і сустрэчы, якія наведалі больш за 4400 чалавек. Сярод найбольш папулярных івэнтаў прасторы: Арт-Talk, Жывая бібліятэка, Ноч правалаў, Speed friending, лекцыі па беларускай культуры і іншае.