Праграма ад MRI (line 1) дазваляе культурным арганізацыям у Германіі часова прымаць артыстаў і дзеячаў культуры ў групе рызыкі і прадастаўляць ім вольную і бяспечную прастору для працягу сваёй творчай працы.
Такім чынам, для падачы заяўкі неабходна мець дамоўленасць з прымаючай арганізацыяй ці калектывам у Германіі.
Для каго: #творцы / #мастакі і #культдзеячы з любой краіны, якія:
– сутыкаюцца з абмежаваннямі або пагрозамі ў сувязі з іх працай або абставінамі,
⁃ працягваць дзейнасць у сваёй краіне / нядаўна пакінулі / не ў бяспецы ў сваім цяперашнім месцазнаходжанні,
⁃ адданыя адкрытаму грамадству, свабодзе, міру і дэмакратыі.
Прапануецца:
⁃ штомесячная стыпендыя на тэрмін да 15 месяцаў.
⁃ індывідуальная падтрымка,
⁃ псіхасацыяльная дапамога,
⁃ моўныя курсы,
⁃ навучанне, нетворкінг і г.д.
MRI не з’яўляецца праграмай экстранай дапамогі, яе менеджары не могуць неадкладна аказаць падтрымку або паскорыць працэсы.
Ддл: для анлайн-заяўкі – 20 верасня, для папяровай копіі заяўкі ад арганізацыі: 2 кастрычніка.
Для доступу да платформы заявак дашліце мэйл на [email protected] (да 19.09!).
Даведацца больш.
#стыпендыя #мастацтва #арт