Рэзідэнцыя для архітэктараў, горадабудаўнікоў і даследчыкаў у Malý Berlín у горадзе Трнава, #Славакі…

Рэзідэнцыя для архітэктараў, горадабудаўнікоў і даследчыкаў у Malý Berlín у горадзе Трнава, #Славакія

Для каго: славацкія і замежныя #архітэктары, #горадабудаўнікі і #даследчыкі. Рэзідэнцыя лепш за ўсё пасуе заяўнікам з выразным даследчым фокусам або падыходам, а таксама здольным працаваць самастойна.
Калі: кастрычнік – снежань 2023.

Адабраныя кандыдаты/_кі атрымаюць магчымасць працаваць над абранай тэмай, пазнаёміцца з мясцовым кантэкстам, і прапанаваць рашэнне ў непасрэдным супрацоўніцтве з галоўным архітэктарам горада Трнава і яго дэпартаментам тэрытарыяльнага развіцця і планавання, будаўніцтва і навакольнага асяроддзя. Па сканчэнні рэзідэнцыі ўдзельнік/_ца прадставіць свае ідэі і працы публіцы.

Тэматычныя кірункі:
⁃ “Ізаляваныя супольнасці” – жыллёвае рашэнне для рома.
⁃ “Жывы горад” – адаптацыя сацыялістычных жылых кварталаў да змены клімату.

Рэзідэнцыя прапануе:
⁃ Стыпендыя 1000 EUR/мес (усяго 3000 EUR)
⁃ Кампенсацыя выдаткаў на праезд да 500 EUR
⁃ Пражыванне падчас рэзідэнцыі.
⁃ Нетворкінг-магчымасці з мясцовай сцэнай.

Ддл: 3 верасня.
Даведацца больш.

#архітэктура #урбаністыка #даследванні