Памятаеце, мы ладзілі паблік-ток з Ганнай Палей пра рэзідэнцыі і магчымасці ў #Славакія? На maramora…

Памятаеце, мы ладзілі паблік-ток з Ганнай Палей пра рэзідэнцыі і магчымасці ў #Славакія? На maramora.co акурат выйшаў адмысловы і вельмі падрабязны гайд ад Ганны з “наводкамі” на буйныя мастацкія і культурніцкія цэнтры ў гэтай краіне!

Апісаныя ўстановы прапануюць шырокі спектар магчымасцяў для супрацоўніцтва і артыстычнай дзейнасці, а таксама забеспячваюць пляцоўку для абмеркавання грамадсказначных пытанняў.

Мы прыводзім хуткі агляд падборкі, а за падказкамі аб супрацы, прыкладамі папярэдніх буйных праектаў пляцовак і за кантактамі – спяшайцеся ў сам матэрыял!

Malý Berlín, Trnava, незалежны культурны цэнтр, актыўна спрыяе міжнароднаму супрацоўніцтву. Падтрымлівае ўкраінскіх эмігрантаў, асабліва мастакоў, адкрыты для кантактаў з беларус(к)амі. 
Сферы: #сцэнічныя_мастацтвы, выяўленчае #мастацтва, музыка, сучасны #танец, тэатр.
Прапануе конкурсы і рэзідэнцыі. Мы паўтаралі іх оўпэнкол для архітэктараў, убраністаў, даследчыкаў.

Stanica, Nova Synagogue, Žilina, – незалежная культурная прастора і лабараторыя вакол старой чыгуначнай станцыі.
Сферы: #перфарматыўныя_мастацтвы, музыка, фільмы, выяўленчае мастацтва, адукацыйныя праграмы. 
Прапануе ўдзел у арт-рэзідэнцыях, канцэртах, тэатральных пастаноўках.

Nova Cvernovka, Bratislava, – творчы цэнтр з разнастайнай культурнай і адукацыйнаю праграмамі.
Сферы: #музыка, выяўленчае мастацтва, #літаратура, #кіно, #тэатр, #мультыдысцыплінарныя_праекты.
Прапануе конкурсы, рэзідэнцыі. Прымаюцца заяўкі на персанальныя выставы ў 2024 годзе.

Julius Koller Society, Bratislava, – факусуецца на прасоўванні творчасці Юліуса Коллера і культурным дыялогу на мясцовым і міжнародным узроўні
Сфера: выяўленчае мастацтва.
Ім можна прапанаваць ідэі ў рамках сучаснага мастацтва, якія адпавядаюць іх місіі.

Telocvicna, Bratislava, – танцавальны рэзідэнцыйны цэнтр. Падтрымлівае прафесійных танцораў, ладзіць міжнародныя праекты, даследаванні і адукацыйныя праграмы.
Сфера: танец.
Ладзяць наборы танцораў з Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Балкан.

Tranzit, Bratislava, – эмансіпацыйныя практыкі ў мастацтве, салідарнасць, вызаванне канонам.
Сферы: сучасныя мастацкія практыкі, тэорыя мастацтва і сацыяльныя дыскурсы.
Супрацоўнічаць можна праз удзел у выставах, дыскусіях, майстар-класах.

Šopa Gallery, Košice, – фокус на маладыя і сярэдняга пакалення мастакоў.
Сфера: сучаснае візуальнае мастацтва.
Ладзяць наборы і конкурсы для сольных выканаўцаў і куратараў, выставы, грамадскія мерапрыемствы.

Východoslovenská Galéria, Košice, прасоўвае сучаснага мастацтва з акцэнтам на інклюзіўнасць і грамадскія праблемы.
Сферы: сучаснае візуальнае мастацтва, #міждысцыплінарныя_праекты.
Ім можна прапанаваць супольныя выставачныя і адукацыйныя праекты.

Záhrada, Banská Bystrica, – пляцоўка для мастацтва, грамадзянскай актыўнасці, тэатральных і праваабарончых ініцыятываў.
Сферы: тэатр, танец, #перформанс, праваабарончыя мерапрыемствы, грамадзянская актыўнасць. 
Супрацоўнічаць можна праз прапановы супольных праектаў, удзел у рэзідэнцыях і інш.

***

Нагадаем, за гэты і кожны матэрыял на maramora.co можна падзякаваць данатам.
Глядзець паблік-ток на Youtube.

#мабільнасць #нетворкінг