2 магчымасці для развіцця навыкаў псіхалагічнай устойлівасці1⃣”Унутраная сіла. Пераадоленне в…

2 магчымасці для развіцця навыкаў псіхалагічнай устойлівасці

1⃣”Унутраная сіла. Пераадоленне вывучанай бездапаможнасці” – анлайн-#курс ад Нацыі Лідэраў з сённяшнім дэдлайнам

Калі: з 4 верасня па чацвяргах і нядзелях у 19.00 (па Мінску).

Вам бывае складана пастаяць за сябе? Вы не ўмееце казаць «не» і часта робіце нешта для іншых у шкоду сваім інтарэсам? Баіцеся адстойваць сваю пазіцыю, абараняць свае асабістыя межы? Для вас важна адабрэнне навакольных, таму гатовы трываць нават тое, што некамфортна? Курс дапаможа зразумець прычыны такіх паводзін і механізмы фармавання вывучанай бездапаможнасці.

Ддл: 1 верасня
Зарэгістравацца.


2⃣”Школа карыснай адукацыі UsEd” – тэлеграм-канал пра пераадоленне крызісаў і самаразвіццё

Вядучыя канала Вікторыя Калач і Кацярына Толсцікава дзеляцца карыснай інфармацыяй і дапамагаюць засвоіць навыкі для:

пераадолення цяжкасцяў адаптацыі да новых жыццёвых умоў;
рэалізацыі свайго патэнцыялу;
самаразвіцця і павышэння якасці жыцця.

Перайсці да каналу.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм