Læsø AiR – мастацкая #рэзідэнцыя на востраве Лёсё, #ДаніяДля каго: #мастакі.Калі: да 12 тыдняў у 202…

Læsø AiR – мастацкая #рэзідэнцыя на востраве Лёсё, #Данія

Для каго: #мастакі.
Калі: да 12 тыдняў у 2024.

Мэта праграмы – падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі. Замежным маста(ч)кам будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у нэтворкінг-мерапрыемствах і азнаямленчых візітах з установамі і прыватнымі асобамі дацкай арт-сцэны. Læsø AiR падтрымлівае і этап даследаванняў, даючы мастакам час для разважанняў і сузірання.

Арганізатары прапануюць:
– жыллё
– мастацкую студыю
– праезд на востраў
– штомесяную субсідыю на пражыванне, транспарт і выдаткі на матэрыялы – 1000 EUR
– мясцовага хоста.

Неабходна пацвердзіць свой досвед удзелу ў выставах значнага мастацкага кантэксту (напрыклад, персанальныя прэзентацыі ў музеях або аналагічных мастацкіх установах / удзел у біенале / буйных праектах паблік-арта і г.д.).

Ддл: 5 верасня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы