2 магчымасці для тых хто займаецца танцам і яго даследуе1⃣Dance Limerick – танцавальная #рэзі…

2 магчымасці для тых хто займаецца танцам і яго даследуе

1⃣Dance Limerick – танцавальная #рэзідэнцыя ў #Ірландыя

Для каго: #танцоры і #харэографы.
Калі: 2-3 тыдні ў 2024.

Dance Limerick прапануе зрабіць працу альбо праектнае даследаванне ў танцавальна1 прасторы і студыі царквы Святога Іаана. Мэта рэзідэнцыі – падтрымка даследаванняў і эксперыментаў, стварэнне твораў. Можна запрапанаваць любы танцавальны жанр.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– праезд да 200 EUR
– стыпендыю 75 EUR / тыдзень
– працоўныя прасторы.

Ддл: 28 верасня.
Падаць заяўку.

2⃣Devised Theatre / Dance Theatre – #канферэнцыя па сучасным танцы ў #Польшча

Для каго: #даследчыкі танца.
Калі: 9 – 12 лістапада.

Мэта – асэнсаваць сувязь «вынайдзенага тэатра» з сучасным танцам, стварыць платформу для абмеркавання паміж даследчыкамі і практыкамі.

Арганізатары пакрыюць:
– праезд
– пражыванне
– харчаванне.

Ддл: 25 верасня.
Падаць заяўку.

#танец #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс