«Інклюзія ў дзеянні» – анлайн-#курс па інклюзіўнай камунікацыі і працы Для каго: усе зацікаўленыя, #…

«Інклюзія ў дзеянні» – анлайн-#курс па інклюзіўнай камунікацыі і працы

Для каго:
усе зацікаўленыя, #актывісты і прадстаўнікі #НДА.
Калі: 18 кастрычніка – 22 лістапада, па серадах у 18.30 (па Мінску).

Што будзе на курсе:
– як будаваць чуллівую і клапатлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй
– якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы
– інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
– як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы
– што такое даступная анлайн і афлайн прастора і як яна можа палепшыць твае зносіны з аўдыторыяй
– як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў.

Ддл: 8 кастрычніка.
Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты