Гарачая #вакансія ад Беларускага ПЭНа – шукаюць каардынатара творчага кірунку – #Варшава, #Польшча
Для каго: #культменеджары, #прадзюсары і інш.
Калі: 3-4 гадзіны ў дзень з перспектывай поўнай занятасці (праект да 2025).
Абавязкі каардынатара творчага кірунку:
– выяўленне лакун у бягучых праектах у межах творчага кірунку, складанне іх спісу і магчымых шляхоў вырашэння (ва ўзгадненні з кіраўніцтвам)
– распрацоўка плана дзейнасці каманды арганізацыі для развіцця творчага кірунку, актуалізацыя складзенага плана раз на месяц, узгадненне плана з кіраўніцтвам
– пошук магчымасцяў узмацнення творчага кірунку, правядзенне перамоваў з экспертамі, партнёрскімі арганізацыямі, падрыхтоўка і падача заявак на творчыя праекты (ва ўзгадненні з кіраўніцтвам)
– удзел у нэтворкінгу з культ. арганізацыямі, інфармаванне іх наконт творчага кірунку дзейнасці ПЭНа, падрыхтоўка матэрыялаў для сустрэч у межах сваёй адказнасці
– падрыхтоўка інфармацыі пра творчы кірунак дзейнасці Беларускага ПЭНа для яе распаўсюду (у супрацы з камандай)
– вядзенне дакументаабароту
– удзел у распрацоўцы стратэгіі развіцця творчага кірунку Беларускага ПЭНа (літаратурныя прэміі, майстар-класы, школы, творчыя падзеі і інш.)
– каардынацыя сустрэч з партнёрамі (планаванне сустрэч, вядзенне пратаколу сустрэч і г. д.
– іншыя даручэнні кіраўніцтва ў межах творчага кірунку.
Што чакаюць ад прэтэндэнта:
– добрае разуменне творчага асяроддзя, веданне персаналій (асабістае знаёмства з літаратарамі і іншымі творцамі будзе дадатковым плюсам)
– менеджарскія кампетэнцыі
– выдатнае валоданне беларускай мовай (веданне польскай і англійскай моваў будзе дадатковым плюсам)
– высокая асабістая культура
– веданне падставаў лічбавай бяспекі
– стрэсаўстойлівасць, адказнасць, ініцыятыўнасць, павага да прынцыпаў і каштоўнасцяў правоў чалавека.
CV і матывацыйны ліст дасылайце на [email protected] з пазнакай «каардынатар творчага кірунку». Інфармацыя аб заробку агучваецца падчас сумоўя.
Ддл: 9 кастрычніка.
#грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #культменеджмент