Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Сябры, у нас палымяная навіна – для арт-практыкаў, якія шукаюць сваю дарогу ў арт-сьвеце. Мы запуск…

*

Сябры, у нас палымяная навіна – для арт-практыкаў, якія шукаюць сваю дарогу ў арт-сьвеце.
Мы запускаем аўтарскі анлайн-#курс Аляксея Талстова “Мастацкая практыка, бюракратыя і шляхі выжываньня”!

Для каго: #мастакі і мастачкі, якія знаходзяцца на пачатку свайго прафесійнага шляху, а таксама тыя, хто працуе ўжо нейкі час і мае жаданьне актуалізаваць свае веды.

Калі: па нядзелях з 22 кастрычніка па 17 сьнежня 2023, 10:00 СЕТ / 11-12:00 Мінск.
Дзе: ZOOM.
Мовы: BY, RU.

Серыя лекцый факусуецца на структурах сыстэмы мастацтва, яе эканоміцы, гіерархіях і адносінах паміж актаркамі і актарамі мастацкага поля. Спасылаючыся на прыклады зь гісторыі мастацтва і тэорыі культуры, гэты курс усё ж ня мае сваёй мэтай навучыць мастацтву як творчаму працэсу, але больш сканцэнтраваны на тым, як будаваць кар’еру ў прафесійным арт-асяродку.

Курс перадусім арыентаваны на практыку і дасьць канцэнтраваныя базавы веды, карысныя для арганізацыі сваёй прафесійнай дзейнасьці, у незалежнасьці ад тэмаў, медыя, метадаў, зь яікімі вы працуеце, і вашых крыніцаў натхненьня.

Па выніку вы навучыцеся:
⁃ арыентавацца ў структурах мастацтва,
⁃ разумець сьпецыфіку інстытуцый і прафесійных роляў,
⁃ суадносіць сваю творчасьць зь яе працоўным і эканамічным вымярэньнем,
⁃ складаць неабходныя дакументы (CV, партфоліа і інш.) для прэзентацыі сябе ў прафесійным асяродку.
А таксама даведаецеся пра магчымасьці кааперацыі з калегамі і зможаце больш дасканала асэнсаваць свой патэнцыял і сваю ролю ў грамадскіх і культурніцкіх працэсах.

Аляксей Талстоў — беларускі мастак і пісьменьнік, працуе з тэмамі сацыяльнай і палітычнай напружанасьці, тэхналёгій і іх уплыву на сьвядомасць чалавека, надзвычайных экалагічных сытуацый і тэмай крызісу агулам. У сваёй мастацкай практыцы Аляксей выкарыстоўвае такія медыя, як #жывапіс, #малюнак, #відэа, #перформанс, працэсныя практыкі ўдзелу і тэкст.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

Ддл у асноўную групу – 20 кастрычніка. Далучыцца пазней можна будзе, трапіўшы ў ліст чакання.