«EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» адкрывае новы #конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый
Для каго: беларускія #даследчыкі, выкладчыкі і дактаранты, якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Калі: 3 – 10 месяцаў з 1 красавіка 2024 да 30 чэрвеня 2025 года.
Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях. Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Стыпендыя пакрые: – выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі – правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза – збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў – чытанне гасцявых лекцый – супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца – удзел у семінарах – іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.